"Беларуская скарбонка"

29.03.2024

Тэматычны дзень канікул "Беларуская скарбонка" прайшоў цікава і пазнавальна. Выхаванцы старэйшай "А" групы адправіліся ў займальнае падарожжа-віктарыну па родным краі. Дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак, "Васількі" і "Рамонкі", прадэманстравалі свае веды аб Беларусі і родным паселку. Яны прынялі ўдзел у конкурсах, дзе збіралі вядомыя беларускія казкі, назвы гарадоў, назвы жывел і птушак Беларусі ў саламяную скарбонку, паказалі свае мастацкія здольнасці падчас канструявання з паперы сімвала Беларусі бусла, пагулялі у беларускую народную гульню "Капялюш" Падарожжа вельмі спадабалася ўсім удзельнікам.